BE RU EN

Калініну і Латушку вынеслі вымову

  • 2.10.2013, 12:03

Лукашэнка абвясціў вымову намесніку прэм'ер-міністра Анатолю Калініну і былому міністру культуры Паўлу Латушку.

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка сваім распараджэннем абвясціў вымову Калініну і Латушку «за непрыняцце належных мер па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, што пацягнула павелічэнне тэрмінаў уводу аб'екта ў эксплуатацыю і парушэнні ў выкарыстанні бюджэтных сродкаў».

Нагадаем, у лістападзе мінулага года Павел Латушка быў прызначаны амбасадарам у Францыі.

Апошнія навіны