BE RU EN

Пераможца «Дажынак» падзяліўся сакрэтам поспеху

  • 2.10.2013, 11:54

Механізатар красамоўна выказаўся пра тое, як намалаціць збожжа больш за ўсіх.

Адгрымелі «Дажынкі-2013». Удзельнікі, якія стваралі святочную карцінку, раз'ехаліся. Механізатары адправіліся ў свае гаспадаркі з падарункамі і прэміямі, зімаваць і чакаць наступнага сезону. Краіна, якая не намалаціла запланаваныя 10 мільёнаў тон, па словах галоўнага ініцыятара «Дажынак», усё ж «змагла забяспечыць харчовую бяспеку краіны», а заадно і навесці бляск на жлобінскія фасады.

Пра тое, як стаць пераможцам «Дажынак» пісалі ўсе газеты краіны, якія выйшлі з нагоды свята ўраджаю ў глянцы і колеры. На разваротах - інтэрв'ю з механізатарамі, усмешлівыя камбайнеры і цэлыя сямейныя дынастыі. Сярод складнікаў перамогі - нязменныя «праца, упартасць, любоў да зямлі і да радзімы».

Praca-by.info пацікавілася, што ж на самай справе кіруе работнікамі у бітве за ўраджай.

- Я хачу сыну кампутар купіць і жонцы боты. Машыну трэба рамантаваць, - адкрыта прызнаўся ружовашчокі механізатар з Кобрыншчыны, які стаяў у калоне святочнага парада «Дажынак».

Камбайнер падзяліўся простым сакрэтам, як стаць лепшым і намалаціць збожжа больш за ўсіх:

- Трэба у..ываць, як благі. Працаваць ноччу, спаць па 4 гадзіны. А што? Так усё робяць. Зарабляеш за ўборачную мільёнаў 20, можна жыць. А потым зіма, рабіць усё адно няма чаго. Як яшчэ зарабіць?

На заўвагу аб тым, што такая праца - гэта парушэнне нормаў бяспекі, пагроза жыццю, суразмоўца толькі паціснуў плячыма: «так робяць усё, спяшаюцца зарабіць грошай, таму што іншай магчымасці не будзе, а жыць неяк трэба».

Апошнія навіны