BE RU EN

Брамнік «Белшыны» пасля сутыкнення з форвардам «Нафтана» забыўся імя

  • 19.10.2013, 19:05

Антон Кавалеўскі трапіў у лякарню пасля сутыкнення з нападнікам «Нафтана» Ігарам Крывабокам.

Футбаліст адмовіўся ад шпіталізацыі і адправіўся дадому, паведамляе football.by.

Cутыкненне Ігара Крывабока і Антона Кавалеўскага адбылося на 63 хвіліне матчу 27-га тура чэмпіянату Беларусі паміж «Нафтанам» і «Белшынай». Галкіпер быў на рэанімабілі ў несвядомым стане адпраўлены ў адну з бальніц Наваполацка. Папярэдні дыягназ: «болевы шок, непрытомны стан, а потым артэрыяльная гіпертэнзія».

У бальніцы футбаліст прыйшоў у сябе. Пры гэтым некаторы час назіралася кароткатэрміновая страта памяці. Кавалеўскі не памятаў сваё імя і што адбылося на полі падчас матчу.

Пазней памяць аднавілася і галкіпер адмовіўся ад шпіталізацыі і з'ехаў дадому.

Апошнія навіны