BE RU EN

Дарадца прэзідэнта Ізраіля правёў сустрэчы ў беларускім МЗС

  • 9.01.2013, 15:03

Стратэгічны дарадца прэзыдэнта Ізраіля Йорам Доры сустрэўся з начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Ігарам Ляшчэняй.

Візіт дэлегацыі, у складзе якой прыбыў Йорам Доры прысвечаны арганізацыі памятных мерапрыемстваў у сувязі з юбілеямі бачных ізраільскіх палітычных дзеячаў - ураджэнцаў Беларусі: 100-годдзя з дня нараджэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, былога прэм'ер-міністра Ізраіля Менахема Бегіна і 90 - годдзя з дня нараджэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Шымона Перэса, якія адзначаюцца ў гэтым годзе, паведамляе прэс-служба МЗС.

У рамках сустрэчы адзначаны істотная роля шматлікай абшчыны выхадцаў з Беларусі ў Ізраілі, а таксама гісторыя адносін беларусаў і яўрэйскай абшчыны ў якасці асновы для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва.

Апошнія навіны