BE RU EN

Пажар на «Ивацэвічдрэве»

  • 30.01.2013, 16:01

30 студзеня а 6.37 паступіла паведамленне аб пажары ў цэху тары ААТ «Івацэвічдрэў».

Да моманту прыбыцця пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў шыферны дах будынка памерам 55х29 м быў цалкам ахоплены агнём. Будынак цэха цагляны, аднапавярховы, без гарышча, паведамляе «Івацэвіцкі веснік».

У выніку пажару цалкам знішчаны дах на драўляных перагародках, пашкоджаныя піламатэрыялы і абсталяванне ўнутры цэха. Пацярпелых няма.

У цэху была наладжаная работа ў дзве змены. Праца была скончаная блізу 2 гадзін ночы.

У тушэнні пажару бралі ўдзел сем аўтацыстэрнаў падраздзяленняў Івацэвіцкага РАНС і дзве аўтацыстэрны Бярозаўскага РАНС.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка загадаў паскорыць тэмпы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

Апошнія навіны