BE RU EN

Рух цягнікоў пад Скідзелем спыніўся праз скрыню на рэйках

  • 3.01.2013, 21:23

Праз падазроны прадмет на чыгуначных рэйках пад Скідзелем рух цягнікоў прыпынілі на некалькі гадзін.

Пільнасць выявіў адзін з супрацоўнікаў чыгункі. Ён заўважыў на рэйках падазроны прадмет і паведаміў дзяжурнай станцыі, а тая выклікала міліцыю, піша «Народная воля».

Праваахоўнікі, якія выехалі на месца, хутка высветлілі, што прадмет ніякай небяспекі не ўяўляе. За выбуховае прыстасаванне работнік чыгункі прыняў пашкоджаны кандэнсацыйны блок электрухача - прыстасаванне для пераводу стрэлак. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць, хто паклаў яго на рэйкі.

Праз гэтага цягнікі прыбылі ў канчатковы пункт на 2 - 4 гадзіны пазней.

Апошнія навіны