BE RU EN

Вясельнае фота з дыктатарам

  • 28.01.2013, 13:36

Туркменскіх маладых абавязалі фатаграфавацца на фоне партрэта Гурбангулы Бердымухамедава.

Пра новаўвядзенне мясцовых ЗАГСаў піша сайт «Хроніка Туркменістана».

Выданне спасылаецца на фатографаў, якія працуюць на вясельных цырымоніях. Яны сцвярджаюць, што ў альбоме для маладых павінна быць не менш за тры такія здымкі. Партрэт Гурбангулы Бердымухамедава вісіць у зале, дзе маладыя рэгіструюць шлюб, а таксама ў асобным пакоі, дзе праводзяцца фотаздымкі.

Выданне падкрэслівае, што якіх-небудзь афіцыйных распараджэнняў аб тым, што ў кадр з маладымі павінен патрапіць партрэт кіраўніка дзяржавы, знайсці не ўдалося. У той жа час, кіраўніцтва новага ашхабадскага ЗАГСа загадзя папярэджвае маладых аб гэтым патрабаваннi.

Апошнія навіны