BE RU EN

Украіна страціла кантроль над экспартам газу Газпрама

  • 10.01.2013, 17:55

Украіна, якая некалі кантралявала дзве трэці транзіту расейскага газу ў краіны былога СССР, зараз забяспечвае менш паловы прапампоўкі.

Пра гэта сведчаць разлікі Агенцтва газавай інфармацыі (АГІ) на аснове дадзеных расеійскіх і еўрапейскіх дыспетчараў.

Калі ў I квартале 2011 года Украіна забяспечвала 63%, то ў I квартале 2012 года - 56%, а ў IV квартале - 55%. У 2012 годзе набіраў абароты толькі што запушчаны «Паўночны паток». «Газпрам» уступіў у правы 100-адсоткавага акцыянера «Белтрансгаза». Таму ўвесь год вялася паэтапная работа па пераводзе транзітных патокаў з украінскага калідора на «Паўночны паток» і Ямал-Еўропу.

З пачатку 2013 года «Газпрам» паднёс украінскім калегам новы «падарунак» - з 1 студзеня выкарыстанне ўкраінскай трубы скарацілася яшчэ на 18% (у параўнанні з апошняй дэкадай папярэдняга года). «Газпрам» на 26% знізіў прапампоўку па ўжгарадскім калідоры - павялічыўшы загрузку «Паўночнага патоку»: нарасціўшы транспарціроўку па ўсходнім адводзе OPAL і пачаўшы стабільныя пастаўкі па заходнім адводзе NEL.

У выніку сумарная доля ўкраінскага транзіту ў расейскім экспарце газу па выніках першай дэкады студзеня 2013 склалася на ўзроўні 42%.

Апошнія навіны