BE RU EN

П'яны міліцыянт трапіў у ДТЗ: пасажырка загінула

  • 24.09.2012, 16:33

У Слуцкім раёне супрацоўнік міліцыі трапіў на сваёй машыне ў ДТЗ, загінула дзяўчына, якая знаходзілася ў салоне.

Як паведамляе БелаПАН, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ўначы 22 верасня паблізу вёскі Сарогі. Паводле папярэдняй інфармацыі, міліцыянт, які знаходзіўся не пры выкананні, кіруючы ў п'яным выглядзе «Сітраенам», вылецеў з дарогі, урэзаўся ў бетонавую агароджу моста і перакуліўся.

У выніку ДТЗ пасажыры - малады чалавек 1990 года нараджэння і школьніца 1996 года нараджэння атрымалі траўмы і змешчаны ў шпіталь, а яшчэ адна пасажырка 1996 года нараджэння памерла на месцы.

Апошнія навіны