BE RU EN

Аўтобус з пасажырамі загарэўся ў Асіповіцкім раёне (Фота)

  • 24.09.2012, 12:35

Пажарных выклікалі ў вёску Літвінава (Асіповіцкі раён) у мінулую пятніцу.

Патэлефанавала адна з пасажырак: загарэўся аўтобус. Праз чатыры хвіліны першае падраздзяленне прыбыла на месца здарэння, да таго часу ПАЗ ужо быў ахоплены агнём, паведамілі ў МНС.

- Было ўстаноўлена, што сямёра пасажыраў і кіроўца змаглі самастойна выйсці з салона, - распавялі ратавальнікі. - Яны не пацярпелі. Праз некалькі хвілінаў узгаранне было патушана.

Паводле інфармацыі МНС, аўтобус (год выпуску устанаўліваецца) належыць аднаму з сельскагаспадарчых кааператываў. У момант калі здарылася НЗ, кіроўца развозіў работнікаў прадпрыемства па дамах.

Меркаваная прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтобуса).

Апошнія навіны