BE RU EN

У Горках «выбары» ужо адбыліся

  • 19.09.2012, 9:20

На некаторых участках датэрмінова прагаласавала больш паловы выбаршчыкаў.

«Дажынкі» супалі з «выбарамі», таму «студэнтам сказалі прагаласаваць і вызваліць інтэрнаты», - перадае «Еўрарадыё».

На ўчастку № 3 у Горках за першы дзень датэрміновага галасавання паўдзельнічалі ў выбарах 883 чалавека - больш паловы выбаршчыкаў са спісу. На ім у асноўным галасуюць студэнты. Вось што распавяла назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Галіна Будная:

«Учора ў першы дзень галасавання можна сказаць, што яны проста хваляй туды рынуліся. Я як раз назіраю на гэтым участку. За першыя паўгадзіны з моманту адкрыцця да паловы адзінаццатай прагаласавалі каля 250 чалавек... Справа ў тым, што ў гэтым годзе ў нас «Дажынкі» супалі з выбарамі ці наадварот. Яны будуць 21-22 верасня. У Горкі прыедзе вельмі шмат гасцей. Іх трэба кудысьці сяліць. Таму студэнтам сказалі прагаласаваць і вызваліць інтэрнаты».

На момант закрыцця ўчастка прагаласавалі 883 чалавекі са 1600.

Апошнія навіны