BE RU EN

Дыктатар ледзь не разбіў свае акуляры на нарадзе (Фота)

  • 17.09.2012, 10:54

Кіраўнік заехаў па іх рукой, спрабуючы дастукацца да беларускіх чыноўнікаў.

Ніхто з простых смяротных ніколі не бачыў Аляксандра Лукашэнку ў акулярах. Аднак ён імі карыстаецца.

Пра гэта сведчаць уласна самі акуляры, якія знаходзіліся на стале дыктатара (па левую руку ад яго) падчас нарады 11 верасня. З чаго можна зрабіць выснову аб наяўнасці чарговых праблем са здароўем у беларускага кіраўніка - ён губляе зрок, піша блогер d-zholik.

Цікава, што ў адзін з гарачых момантаў, калі Лукашэнка актыўна жэстыкуляваў - беспаспяхова спрабуючы дастукацца да глыбінь свядомасці высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў - ён ледзь не разбіў свае акуляры, заехаўшы па іх рукой.

Апошнія навіны