BE RU EN

Апазіцыянерку затрымалі за дзіцячыя размалёўкі

  • 12.07.2012, 15:46

Актывістка грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Яніна Леснеўская сёння каля 11 гадзін была затрымана ў Віцебску.

Затрыманне рабілі аршанскія міліцыянты, паведамляе сайт кампаніі «Наш дом».

Праваахоўнікі заявілі, што Яніну падазраюць у распаўсюджванні твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Такімі матэрыяламі міліцыянты палічылі дзіцячыя размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?»

Каля 15.00 пасля «размовы» Яніну Леснеўскую вызвалілі з Кастрычніцкага РАУС г.Віцебска, склаўшы адміністратыўны пратакол па артыкуле 17.8 за «распаўсюд твораў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці». Відавочная недарэчнасць дадзенай фармулёўкі праваахоўнікаў не збянтэжыла. Аб даце судовага пасяджэння ёй паведамяць позвай.

Апошнія навіны