BE RU EN

Студэнты журфаку паскардзіліся на блакаванне сharter97.org (Фота)

  • 16.05.2012, 15:45

У Інстытуце журналістыкі БДУ заблакаваны доступ да сайта charter97.org.

Доступ да сайта charter97.org для будучых журналістаў забаронены. Пра гэта напісаў у «Твітэры» карыстальнік @SoulBLR. Пры гэтым доступ да многіх іншых незалежных сайтаў адкрыты, адзначае ён.

Пры спробе зайсці на сайт карыстальнікі перанакіроўваюцца на старонку з лагатыпам сеткі НАН Беларусі і інфармацыяй аб тым, што запытаны адрас заблакаваны.

Нагадаем, у Беларусі дзейнічае «чорны спіс» інтэрнэт-сайтаў, доступ да якіх перакрыты ў адукацыйных установах, дзяржаўных канторах, падкантрольных фірмах.

У спіс, па сцвярджэнні Дзяржінспекцыі па электрасувязі, унесеныя апазіцыйныя сайты, напрыклад charter97.org.

Апошнія навіны