BE RU EN

Стэфановіч: Стужынская не кансультавалася з праваабаронцамі

  • 7.02.2012, 10:05

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтр «Вясна» Валянцін Стэфановіч не разумее, чаму з'явілася прапанова выключыць са спісу неўязных рэктараў.

Ён сказаў, што кансультацый з праваабаронцамі па гэтым пытанні не было.

«Я абсалютна не падтрымліваю заяву кіраўніцы офіса Вольгі Стужынскай. Нашая пазіцыя кардынальна іншая. Лічу заўчасным гаварыць аб зняцці якіх-небудзь санкцый наогул. Мы як праваабаронцы настойвалі і будзем настойваць на тым, што мінімальная ўмова для кантактаў Беларусі з Еўразвязам - вызваленне палітвязняў. Вынясенне са спісу неўязных рэктараў мне і зусім незразумелае, паколькі мноства студэнтаў было адлічана па палітычных прычынах з універсітэтаў. І гэта доўжыцца не першы год. Я ўжо не кажу пра адсутнасць акадэмічных свабод і студэнцкага самакіравання.

Для мяне дзіўна, што Вольга Стужынская выступала нібыта ад імя некаторых няўрадавых арганізацый, наколькі я ведаю, ніякіх кансультацый у Беларусі, па меншай меры, з праваабарончымі арганізацыямі, не было», - сказаў Валянцін Стэфановіч у інтэрв'ю eurobelarus.info.

Апошнія навіны