BE RU EN

Перад рэзідэнцыяй прэзідэнта Егіпта разгорнутыя танкі

  • 6.12.2012, 11:43

Тры танкі размясціліся побач з рэзідэнцыяй егіпецкага прэзідэнта Мухамеда Мурсі ў Каіры.

Пра гэта паведамляе ў чацвер межарабскі тэлеканал «Аль-Джазіра», піша «Інтэрфакс».

Паступаюць таксама паведамленні, што ў гэты ж раён прыбылі некалькі бронетранспарцёраў з вайскоўцамі.

Са свайго боку егіпецкае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што размяшчэнне войскаў накіравана на абарону рэзідэнцыі прэзідэнта.

«Рэспубліканская гвардыя пачала разгортваць войскі вакол прэзідэнцкага палаца, каб абараніць яго як сімвал дзяржавы і як афіцыйную ўрадавую рэзідэнцыю», - гаворыцца ў паведамленні.

У ноч на чацвер у егіпецкай сталіцы працягнуліся сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта.

Фота: Reuters

Апошнія навіны