BE RU EN

«Ляпісы» прэзентавалі «Рабкор» у Празе

  • 5.12.2012, 11:17

«Ляпіс Трубяцкі» на сваім канцэрце ў Празе сабраў поўную залу музычнага клуба Matrix.

Рэпертуар быў расейска-беларускі, як і публіка. Публіка асабліва бурна вітала знакаміты хіт «Не быць скотам». Па словах адміністрацыі клуба, на канцэрце было каля 600 чалавек, перадае «Радыё Свабода».

У Беларусі выступленні гурта забаронены. Лідэр гурта Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь пад пагрозай крымінальнага пераследу за выказванні ў адрас Лукашэнкі.

Па гэтай прычыне на пражскі канцэрт з Менска цягніком прыехала некалькі дзесяткаў чалавек.

Апошнія навіны