BE RU EN

МУС прапаноўвае павысіць кошты на алкаголь

  • 3.12.2012, 12:20

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі распрацавала змены ў заканадаўства, накіраваныя на абмежаванне даступнасці алкаголю.

«Эфектыўным спосабам скарачэння спажывання алкаголю з'яўляецца абмежаванне яго даступнасці. У сувязі з гэтым МУС ініцыявала пытанне аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у існае заканадаўства», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у панядзелак у МУС.

У прыватнасці, МУС прапаноўвае «павысіць кошт алкагольнай прадукцыі, павялічыць да 21 года ўзрост, па дасягненні якога можна набываць спіртное, забараніць трансляцыю рэкламы піва і слабаалкагольных напояў на тэлебачанні і радыё з 7.00 да 22 гадзін, забараніць «утоеную» рэкламу, якая апошнім часам атрымала шырокае распаўсюджванне», - паведамілі ў міністэрстве.

Акрамя гэтага, МУС прапануе даць права мясцовым органам улады прымаць рашэнні аб абмежаванні продажу алкаголю падчас правядзення выпускных вечароў, а таксама мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, праінфармавалі ў ведамстве.

Апошнія навіны