BE RU EN

Украіна павысіла тарыф на транзіт расейскай нафты

  • 26.12.2012, 16:54

Украіна вырашыла павысіць тарыф на транзіт расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» з 1 студзеня 2013 года.

Тарыф вырасце на 8,4 адсоткі да 8,35 еўра за тону, перадае Lenta.ru.

Такім чынам, павышэнне апынулася прыкладна такім жа, як і ў мінулым годзе, калі тарыф павысіўся на 8,5 адсоткі. Пры гэтым, паводле дадзеных статыстычнага ведамства Украіны, трубаправодная транспарціроўка энерганосьбітаў (у тым ліку газ) за 6 месяцаў 2012 года паказала адчувальны сукупны коштавы рост - на 17,1 адсоткі.

У той жа час транзіт нафты ў краіны Еўразвяза праз нафтаправодную сістэму Украіны скараціўся ў першыя 10 месяцаў года да 11,971 мільёна тон. Гэта на 19 адсоткаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У кастрычніку міністр энергетыкі краіны Юрый Бойка заяўляў, што Украіна хацела б транспартаваць больш нафты, але з-за ўвядзення ў эксплуатацыю Балтыйскай трубаправоднай сістэмы-2 (адгалінавання ад нафтаправода «Дружба» да партоў Балтыйскага мора) такой магчымасці цяпер няма.

Масква і Кіеў штогод падпісваюць пагадненне аб транзіце нафты па ўкраінскай тэрыторыі на наступны год. Аб падпісанні кантракту на будучы год пакуль не паведамлялася.

Апошнія навіны