BE RU EN

«Палатачнік» спужаўся гневу працоўных

  • 22.12.2012, 12:41

Працоўныя ААТ «Бярозабуд» не дачакаліся сустрэчы з «дэпутатам» Аляксандрам Юркевічам.

Больш за месяц таму яны напісалі яму зварот, дзе прасілі прыехаць на сустрэчу, каб разам з кіраўнікамі прадпрыемства і раёна ды працоўнымі за круглым сталом абмеркаваць далейшы лёс прадпрыемства і калектыву, піша ПЦ «Вясна».

Рабочыя мяркуюць, што прадукцыя прадпрыемства запатрабаваная і ліквідаваць яго - гэта безгаспадарліва і непрадумана. Аднак «дэпутат» замест асабістай сустрэчы даслаў ліст, у якім паведаміў, што пытанне аб іх працаўладкаванні паставіў перад кіраўніцтвам аб'яднання і раёна, якія паабяцалі далейшае працаўладкаванне работнікаў. Рабочыя такі адказ палічылі звычайнай адпіскай.

Апошнія навіны