BE RU EN

«Менсктранс» перадрукаваў усе праязныя на рускую мову

  • 21.12.2012, 16:07

Работнікі «Менсктрансу» кажуць, што менчукі скардзіліся, быццам бы не разумеюць назвы месяцаў па-беларуску.

Праязныя квіткі перавялі на рускую мову, таму што рашэнне Менгарвыканкама «Аб зацвярджэнні тарыфаў на гарадскія перавозкі» ў верасні было выдадзена па-руску. Таму афармленне праязных прывялі ў адпаведнасць з дакументам. Раней гэтае рашэнне друкавалася на беларускай мове, перадае «Еўрарадыё».

Таксама ў агенцтве тлумачаць, што пазбавіць менчукоў ад блытаніны. На вітрынах кіёскаў назвы месяцаў пішуцца па-руску. Калі ж пасажыр купляе праязны, то там назва месяца - на беларускай мове. Маўляў, многія абураліся, так як яны ведаюць «студзень», «люты», а «снежань», «студзень» блытаюць.

Апошнія навіны