BE RU EN

Беларус пацярпеў падчас нападу на бар у Маскве

  • 2.12.2012, 11:37

Паліцыя шукае шэсць чалавек, якія ўчынілі напад на наведнікаў бара ў суботу ўвечары ў Маскве.

Пра гэта паведаміў РИА «Новости» прадстаўнік прэс-службы сталічнага МУС.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, прыкладна а 21.15 ў адзін з бараў на праспекце Міру ўвайшла група грамадзян з шасці чалавек, якія прычынілі цялесныя пашкоджанні наведнікам і ўцяклі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Праводзіцца праверка. Супрацоўнікі паліцыі робяць захады для вышуку і затрымання зламыснікаў.

Як паведаміла крыніца ў праваахоўных органах, падчас нападу пацярпелі чатыры чалавекі, двое з іх шпіталізаваныя. «Адзін з пацярпелых - грамадзянін ПАР, яшчэ адзін - Беларусі», - сказала крыніца.

Апошнія навіны