BE RU EN

На польска-беларускай мяжы - 26-кіламетровая чарга

  • 17.12.2012, 23:55

Каб выехаць з Польшчы, грузавым аўтамабілям прыходзіцца чакаць на пераходзе ў Кузніцы 60 гадзін.

Чарга там расцягнулася на 26 кіламетраў. Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва РАР, у Баброўніках чарга складае 16 кіламетраў.

Чэргі на мяжы звязаныя з непагаддзю і блізкімі святамі. Памежнікі мяркуюць, што, як і ў мінулыя гады, чэргі пратрымаюцца да Каляд.

Паліцыя рэкамендуе кіроўцам легкавушак дабірацца да мяжы ў Кузніцы трасай праз Супрасль. Гэта дазволіць аб'ехаць чэргі грузавых аўтамабіляў.

Апошнія навіны