BE RU EN

Герасіменя стала чэмпіёнкай свету

  • 16.12.2012, 21:52

Аляксандра Герасіменя стала чэмпіёнкай свету на "кароткай вадзе" на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.

У вырашальным заплыве чэмпіянату свету ў 25-метровым басейне, які праходзіць у Стамбуле, беларуска паказала лепшы вынік на "паўрублі" вольным стылем - 23,64, усталяваўшы новы нацыянальны рэкорд, піша "Прессбол".

Серабро ў брытанкі Франсески Халшалл - 23,87, бронза ў датчанкі Джанетт Оттесен - 24,00.

Апошнія навіны