BE RU EN

Моладзевая зборная па хакеі разграміла каманду Францыі

  • 14.12.2012, 9:34

Беларусы выйгралі ў французаў з лікам 9:3.

13 снежня моладзевая зборная Беларусі па хакеі разграміла каманду Францыі ў групе А дывізіёна I чэмпіянату свету, які праходзіць у французскім Амьене, і перад заключным гульнявым днём захоўвае тэарэтычныя шанцы на пуцёўку ў элітны эшалон, паведамляе БелТА.

Нягледзячы на выніковую буйную перамогу, здабылі яе беларускія хакеісты не без прыгод - у пачатку другога перыяду лік быў роўным, а ў вароты Яна Шэлепнева залятаў ледзь ці не кожны другі кідок супернікаў. Але трэнеры не сталі спяшацца з заменай галкіпера, а пасля ўдарнага другога перыяду, калі беларусы закінулі 4 шайбы, зыход сустрэчы быў прадвызначаны.

Апошнія навіны