BE RU EN

На ўборку Менска кінуць бамжоў

  • 10.12.2012, 13:04

Мікалай Ладуцька загадаў павысіць якасць уборкі Менска ад снегу.

Такое даручэнне старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька даў сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае БелТА.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снегапады ў сталіцы на гэтым тыдні працягнуцца. І службы павінны быць гатовыя да неспрыяльных пагодных умоў. У ліку першачарговых задач - своечасовы вываз снегу з прыпыначных пунктаў, расчыстка выездаў з дваровых тэрыторый да пачатку працоўнага дня, дарожнай сеткі да бардзюрнага каменя. На асаблівым кантролі – Менская кальцавая аўтадарога, галоўныя праспекты і вуліцы.

Акрамя таго, старшыня Менгарвыканкама даручыў прааналізаваць «эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, спецыялістаў, тэхнікі, а таксама больш актыўна прыцягваць да работ грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, раней судзімых і тых, якія не маюць пэўнага месца жыхарства».

Апошнія навіны