BE RU EN

Беларускі МЗС зноў накінуўся на Дзярждэп ЗША

  • 9.11.2012, 15:39

Міністэрства замежных спраў Беларусі заяўляе, што дзярждэпартамент ЗША спрабуе неабгрунтавана манапалізаваць тэму ацэнкі «намаганняў дзяржаў у сферы процідзеяння гандлю людзьмі».

«Хоць Беларусь і шануе намаганні ЗША па прыцягненні ўвагі да тэмы гандлю людзьмі, неаб'ектыўнасць і палітызаванасць штогадовага дакладу дзярждэпартамента па гандлю людзьмі не дазваляе разглядаць яго ў якасці вартага даверу дакумента», - заявіў, выступаючы ў Нью-Йорку, начальнік упраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Яўген Лазараў падчас інтэрактыўнага дыялогу cо спецыяльным дакладчыкам па барацьбе з гандлем людзьмі Савета ААН па правах чалавека Джой Нгозі Эзейла.

Я.Лазараў адзначыў, што ў Беларусі ўступілі ў сілу прававыя акты, накіраваныя на фінансавую падтрымку няўрадавых арганізацый, якія аказваюць дапамогу ахвярам гандлю людзьмі. Ён падкрэсліў, што «меры па супрацьдзеянні гандлю людзьмі, якія прымаюцца Беларуссю, носяць сістэмны і ўсебаковы характар».

Апошнія навіны