BE RU EN

Звольненага чыноўніка ад адукацыі ўжо «прыстроілі»

  • 30.11.2012, 18:38

Былы старшыня камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Уладзімір Шчэрба прызначаны кіраўніком спраў Ленінскага райвыканкама Менску.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы.

У камітэце па адукацыі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» адмовіліся назваць прычыну пераходу Шчэрбы на іншую працу, там таксама адмовіліся каментаваць апублікаваную шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў інфармацыю аб тым, што звальненне Шчэрбы звязана з гібеллю ў ДТЗ дзевяцігадовага дзіцяці каля менскай школы N23.

Як паведамлялася, пасля ДТЗ, у якім загінуў школьнік, падалі ў адстаўку намеснік начальніка ДАІ Менска Канстанцін Страх і начальнік ДАІ Фрунзенскага раёна Юрый Жыхараў.

13 лістапада каля менскай СШ N23 аўтамабіль пад кіраваннем менчука да смерці збіў 9-гадовага школьніка, які выбег з-за прыпаркаванага аўтамабіля.

Апошнія навіны