BE RU EN

Перастараліся

  • 26.11.2012, 19:45

На першай паласе газеты «Івацэвіцкі веснік» выйшаў хвалебны артыкул пад назвай «Новы цэх ААТ«Івацэвічдрэў».

Ягоны аўтар Міхаіл Рудніцкі напышліва распавядае пра тое, што на будаўніцтва цэха выдаткавана каля 150 мільёнаў еўра і што тут выкарыстаныя перадавыя еўрапейскія тэхналогіі, у тым ліку і ў плане экалогіі вытворчасці і прадукцыі, піша ПЦ "Вясна".

Таксама аўтар усхваляе парадак і чысціню ў вытворчых падраздзяленнях, адміністрацыйных і бытавых памяшканнях і на тэрыторыі прадпрыемства. Артыкул быў апублікаваны перад самым прыездам у Івацэвічы Аляксандра Лукашэнкі - 23 лістапада.

- Калі Лукашэнка наважыў налучыцца на стары цэх прадпрыемства «Івацэвічдрэў», уся краіна праз тэлевізію ўбачыла, які там "парадак" і "чысціня". Побытавыя варункі нікуды не вартыя: усюды пыл, бруд, нават электрычнага асвятлення не было! - абурана нагадвае мясцовы актывіст Станіслаў Халадовіч пасля прачытання артыкула ў раёнцы. - А заробкам працоўных далёка да 500 даляраў - усяго тры мільёны рублёў.

Нагадаем, што пасля гэтага візіту на «Івацэвічдрэў» Лукашэнка адхіліў ад пасады генеральнага дырэктара Барыса Міхнюка.

Апошнія навіны