BE RU EN

Нацбанк забароніць аплачваць дарагія пакупкі «гатоўкай»

  • 22.11.2012, 11:22

Гэтую прапанову сёння агучыў намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Дубкоў.

Нацбанк Беларусі прапануе заканадаўча ўстанавіць патрабаванне аб аплаце ў безнаяўным парадку ў рознічным гандлі тавару, працы ці паслугі, кошт якіх у 100 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні.

Таксама плануецца выключыць магчымасць выплаты спажыўцу наяўных грашовых сродкаў у выпадку вяртання тавару (работы, паслугі), аплачанага безнаяўнымі грашовымі сродкамі ў суме, якая ў 100 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, піша БелТА.

Пры гэтым у Беларусі плануецца пашырыць пералік аб'ектаў, у якіх можна разлічвацца карткай.

Таксама плануецца арганізаваць пераважна кругласутачны доступ трымальнікаў картак да абсталявання самаабслугоўвання (інфакіёскі, банкаматы). Будзе прапрацавана пытанне ўкаранення бескантактавых тэхналогій пры правядзенні насельніцтвам разлікаў у безнаяўнай форме, уключаючы пытанне аплаты праезду ў грамадскім транспарце. Плануецца падключыць новых разліковых і аплатных агентаў, вытворцаў паслуг да АРІП, дапоўніць пералік новымі відамі паслуг, якія прадстаўляюцца да аплаты ў безнаяўнай форме.

Апошнія навіны