BE RU EN

Кіеў прызначыць новага амбасадара ў Менску

  • 31.10.2012, 11:17

Амбасадар Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў праходзіць у новы склад Вярхоўнай Рады, у сувязі з гэтым яму прыйдзецца пакінуць дыпламатычны пост.

Як паведамляе сайт ЦВК Украіны, Віктар Ціханаў, які балатаваўся па адной з аднамандатных выбарчых акругаў у Луганскай вобласці, атрымаў у сваю падтрымку больш за 60% галасоў.

У амбасадзе Украіны агенцтву «Інтэрфакс-Захад» паведамілі, што ў бліжэйшыя дні амбасадар вернецца ў Менск. Там не сталі ўдакладняць, як доўга Ціханаў яшчэ прабудзе ў Беларусі, сказаўшы толькі, што пачатак працы новага складу Вярхоўнай Рады запланаваны на сярэдзіну снежня.

Віктар Ціханаў узначальвае амбасаду Украіны ў Беларусі са жніўня 2011 года.

Апошнія навіны