BE RU EN

Канцэрт «Ляпісаў» сабраў на мяжы шматгадзінную чаргу?

  • 26.10.2012, 13:58

Заўтра, 27 кастрычніка, у Вільні пройдзе канцэрт забароненага ў Беларусі гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Таму, хто збіраецца ў літоўскую сталіцу ў гэтыя дні, варта прыняць да ўвагі магчымыя шматгадзінныя чэргі, піша TUT.by.

Чытач партала Максім адправіўся ў Вільню па справах сёння раніцай. Прыехаў а 7-й раніцы на мяжу ў пункт пропуску «Каменны Лог», да 12 гадзін дня перад ім заставалася яшчэ каля 50 машын, і за ім - доўгі хвост. Машыны, па назіраннях чытача, рухаюцца зусім павольна.

- Мяркую, што такую чаргу сабраў маючы адбыцца канцэрт: я пагутарыў з кіроўцамі - шмат маладых людзей сямейнымі парамі і з сябрамі едуць на «Ляпісаў», - распавядае ён. - Калі я ездзіў у Вільню на канцэрт «Крамбамбулі», на мяжы я прастаяў з 9 раніцы да 10 вечара! Дай Бог, каб у гэты раз усё было лепш.

Фота з пункта пропуску «Каменны Лог»:

Апошнія навіны