BE RU EN

Кошты на моцны алкаголь выраслі больш чым у 1,5 раза

  • 25.10.2012, 10:37

Мінімальныя кошты на алкаголь мацункам больш за 28% 25 кастрычніка павышаны больш чым у паўтара раза.

Напярэдадні ў многіх крамах Менска адзначаўся павышаны попыт пакупнікоў на моцнае спіртное, некаторыя закуплялі гарэлку скрынямі, піша БелаПАН.

Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі ад 18 кастрычніка лімітавы мінімальны адпускны кошт (без ПДВ) на алкаголь беларускай вытворчасці мацункам 40% за 0,5 літра (з коштам спажывецкай тары) павялічаны на 51,4% - да 21,5 тыс. рублёў, раздробны кошт (з НДС) павялічаны на 51% - да 29,6 тыс. рублёў.

Лімітавы мінімальны адпускны кошт на імпартныя алкагольныя напоі крэпасцю 40%, што рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, павялічаны на 51,5% і складзе 43 тыс. рублёў.

Як пракаментавала прэс-служба Мінэканомікі, такое рашэнне прынята ў сувязі з ростам ставак акцызаў. «Вытворцы і імпарцёры алкагольнай прадукцыі, а таксама гандлёвыя арганізацыі не маюць права рэалізоўваць алкагольную прадукцыю (мацункам звыш 28%) па коштах ніжэй устаноўленых дадзенай пастановай», - адзначае прэс-служба.

У сувязі з ростам коштаў напярэдадні ў крамах Менска адзначаўся павышаны попыт пакупнікоў на моцны алкаголь. У выніку ў некаторых гандлёвых кропках да канца дня прылаўкі былі пустыя.

Папярэдняе павышэнне гранічных мінімальных коштаў на алкагольную прадукцыю мацункам звыш 28% адбылося ў красавіку.

Апошнія навіны