BE RU EN

Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Парыжа

  • 17.10.2012, 8:15

Рашэнне прынята гарадскім саветам па прапанове мэра французскай сталіцы.

Ініцыятыва такога рашэння зыходзіла ад савета мэрыі 11-й акругі Парыжа, паведамляе БелаПАН.

«Алесь Бяляцкі, выдатны беларускі абаронца праў чалавека, у 2011 годзе быў прысуджаны судом сваёй краіны да чатырох з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму па выніках несправядлівага працэсу», - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце парыжскай мэрыі 16 кастрычніка. Бяляцкі «нястомна змагаўся за правы чалавека нягледзячы на пагрозы і кампанію дэзінфармацыі з боку дзяржавы».

У прэс-рэлізе нагадваецца, што ў траўні гэтага года на будынку мэрыі 11-й акругі быў вывешаны вялікі партрэт Бяляцкага. Акцыю арганізавалі прадстаўнік мэра Парыжа па міжнародных пытаннях, еўрапейскіх справах і франкафоніі П'ер Шапіра, мэр акругі Патрык Блёш і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі праў чалавека Сухайр Белхасен.

Апошнія навіны