BE RU EN

Праляскоўскі: Калі мы не падтрымаем дзяржCМІ - яны знікнуць

  • 23.08.2011, 11:22

Пытанне аб акцыянаванні дзяржаўных друкаваных выданняў цяпер не разглядаецца.

Аб гэтым паведаміў падчас online-канферэнцыі на сайце БелТА міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

«Мы будзем ісці не зусім па гэтым шляху», - сказаў ён. У цяперашні час не разглядаецца пытанне аб акцыянаванні і наступным продажы рэспубліканскіх газет.

Па словах міністра, цяпер абмяркоўваецца магчымасць ўзбуйнення друкаваных выданняў, стварэння выдавецкіх дамоў. «Іншая справа, што няма праблемы для некага стварыць сродак масавай інфармацыі ў форме акцыянернага таварыства альбо якой-небудзь іншай форме гаспадарання. Але некалькі дзяржаўных выданняў усё роўна будзе. Гэта звычайная практыка, ва ўсялякім разе, для постсавецкай прасторы», - лічыць Алег Праляскоўскі.

«Калі дзяржава не возьме на сябе ролю па падтрымцы выданняў для моладзі, на тэмы культуры, то яны папросту знікнуць і не выжывуць. Таму пытанне аб акцыянаванні выданняў не стаіць», - падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Апошнія навіны