BE RU EN

МЗС Польшчы ўзнагародзіў апазіцыйны Саюз палякаў

  • 10.03.2011, 0:21

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ўзнагародзіў экс-кіраўніка Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс дыпломам за заслугі па папулярызацыі Польшчы ў свеце.

У абгрунтаванні такога рашэння адзначана, што Борыс ўжо доўгія гады прапагандуе польскую культуру, гісторыю і традыцыі. Дыплом Анжаліка атрымала асабіста з рук намесніка міністра замежных спраў Яна Баркоўскага.

Рашэнне аб узнагароджанні Борыс было прынятае ў 2010 годзе, аднак у той час яна не магла яго атрымаць, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на РАР.

Нагадаем, на днях у польскія СМІ невядомыя разаслалі фальшывую карэспандэнцыю польскага МЗС. У ёй сцвярджалася, быццам бы Польшча больш не падтрымлівае незалежны Саюз палякаў у Беларусі.

Апошнія навіны