BE RU EN

Улады забаранілі абмеркаванне ўказа аб цэнзуры інтэрнэту

  • 12.01.2010, 9:50

Таварыства беларускай мовы імя Скарыны папярэджанае Мінюстам пра тое, што абмеркаванне праектаў указаў Лукашэнкі не адпавядае яго статуту.

«Круглы стол» на тэму «Беларускі інтэрнэт: дзяржаўнае абмежаванне і рэгуляванне» павінен быў адбыцца сёння, 12 студзеня, з 19.00 да 21.00 у офісе ТБМ. Падставай для дыскусіі павінен быў стаць праект указа Аляксандра Лукашэнкі «Аб дзеяннях па ўпарадкаванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт». Арганізатары запрашалі на мерапрыемства ў якасці экспертаў прадстаўнікоў беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Пра тое кажацца ў лісце, які даслала ў БАЖ «Школа маладых мэнэджараў публічнага адміністравання» - другі арганізатар «круглага стала».

«Такая ўвага да мерапрыемства з боку ўладаў сведчыць, што тэма ўказа… з'яўляецца закрытай, і ўлады баяцца грамадскага абмеркавання», - кажацца ў паведамленні.

Арганізатары абяцаюць арганізаваць «круглы стол» па інтэрнэт-тэматыцы ў канцы студзеня. Падрабязнасці будуць вядомыя пазней.

Нагадаем, 14 снежня ў распараджэнне СМІ патрапіў праект указа «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт». Праект указа значна ўзмацняе жорсткасць нагляду ўладаў за інтэрнэт-карыстальнікамі і ўводзіць шэраг новых умоваў функцыянавання Байнэту.

У скандальным дакуменце ідзе гавока пра блакаванне сайтаў па рашэнні дзяржаўных органаў, ідэнтыфікацыю карыстальнікаў Сеткі, прыцягненне да адказнасці распаўсюднікаў інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама дзяржаўную рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ.

Паводле першапачатковага праекту ўказа, хостынг беларускіх рэсурсаў абавязкова пераносіцца ў Беларусь, а каб выйсці ў інтэрнэт нават па беспарольным доступе, беларусам прыйдзецца спачатку прыйсці да правайдэра з пашпартам.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» выступіла з заявай пратэсту, у якой выказваецца занепакоенасць з нагоды планаў беларускага ўрада па ўзмацненні жорсткасці кантролю над інтэрнэтам.

Неабходна адмовіцца ад гэтага ўказа, інакш Беларусь стане ў адзін шэраг з Паўночнай Карэяй і Кітаем, якіх арганізацыя адносіць да «ворагаў Інтэрнэту», кажацца ў заяве арганізацыі.

Апошнія навіны