BE RU EN

У Грузіі адмовіліся ад расейскай мовы

  • 25.02.2009, 15:31

Сёння ў Грузіі праходзіць дзень без расейскай мовы. Прыняць удзел у акцыі пагадзіліся ўсё грузінскія тэле- і радыёстанцыі.

З прапановай аднадзённага байкоту выступіла аб'яднанне «Рэ-акцыя». Са жніўня 2008 года актывісты гэтай арганізацыі рэгулярна ладзяць пратэсты перад будынкам расейскай амбасады ў Тбілісі, нагадвае «Польскае радыё».

Дата правядзення сённяшняй акцыі была абраная невыпадкова: 25 лютага грузіны лічаць днём савецкай акупацыі. Менавіта 25 лютага 1921 года ў грузінскую сталіцу ўвайшла Чырвоная армія.

Апошнія навіны