BE RU EN

Прэзідэнт ЗША хацеў бы бачыць Казуліна свабодным

  • 26.02.2008, 8:45

Прэзідэнт ЗША Джордж Буш выказаў спачуванні беларускаму палітвязню Аляксандру Казуліну ў сувязі з смерцю яго жонкі, паведаміла прэс-служба Белага дому.

"Прэзідэнт Буш выказвае свае спачуванні Аляксандру Казуліну і яго дочкам Вользе і Юліі ў сувязі з смерцю іх жонкі і маці", – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У паведамленні прэс-службы таксама гаворыцца, што "праз яго несправядлівае зняволенне Казулін не змог далучыцца да іншых лідэраў аб'яднанай дэмакратычнай апазіцыі Беларусі, калі яны сустракаліся з прэзідэнтам Бушам у Авальным кабінеце Белага дому 6 снежня 2007 года".

Аляксандр Казулін быў затрыманы ў сакавіку 2006 года пасля ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі і арганізацыі шэрагу акцый пратэсту. Суд прызнаў яго вінаватым у хуліганстве і арганізацыі масавых беспарадкаў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 5,5 гадоў пазбаўлення свабоды з адбываннем тэрміна ў калоніі строгага рэжыму.

Беларускія ўлады далі апазіцыянеру трохдзённы водпуск для ўдзелу ў пахаванні жонкі. Пахаванні Ірыны Казулінай, якая памерла 23 лютага, адбудуцца ў сераду, 27 лютага.

Апошнія навіны