BE RU EN

Зніжкі для «лукамольцаў» (спіс)

  • 24.01.2008, 16:12

Гомельскае аддзяленне Беларускага Рэспубліканскага Саюза Моладзі апублікавала на сваім сайце "зніжкавы спіс" – інфармацыю пра дзеянне дысконтнай сістэмы зніжак АА «БРСМ» у Гомелі. Высвятляецца, сябры гэтай арганізацыі могуць атрымаць скідкі ад 5% кошту масажу да 35% кошту мантажу і рамонту кандыцыянераў паветра. А у вёсцы Вялікая Машчаніца Бялынічскага раёна Магілёўскай вобласці з скідкай можна выпіць піва або гарэлкі.

Кафэ "Мара" ў Вялікай Машчаніцы, якое з'яўляецца папулярным месцам збору моладзі з навакольных вёсак. пацешыла сваіх наведвальнікаў аб'явай пра тое, што пры прад'яўленні чалецкага білета БРСМ яго ўладальніку падаецца 5% скідка на тавары і паслугі ў кафэ. Па словах супрацоўнікаў кафэ, найбольш папулярнымі замовамі сярод такіх наведвальнікаў з'яўляюцца гарэлка і піва.

У Гомелі сябры БРСМ маюць сёння скідкі амаль у 30 прадпрыемствах горада – ад цырульняў да дыскатэк горада.

Інфармацыю пра скідкі для сяброў АА "БРСМ" па г. Гомелю вы можаце спампаваць з сайта БРСМ або з сайта "Белгазеты" БРСМ или с сайта "Белгазеты"

Апошнія навіны