BE RU EN

Павал Севярынец: «Нацыянальнай бяспецы пагражае толькі рэжым Лукашэнкі»

  • 20.12.2007, 10:51

«Словы Жадобіна – чыста псіхалагічны акт. Спроба спалохаць людзей. Вядома, гэта не мае нічога агульнага з рэальнасцю. У беларускі дэмакратычны рух уваходзяць сотні тысяч людзей, а падтрымліваюць яго мільёны. Пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі сёння можа прадстаўляць толькі сам рэжым, тая хлусня, якую ён спрабуе распаўсюдзіць сярод людзей», – заявіў моладзевы лідэр Павал Севярынец, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 заяву старшыні КДБ.

Нагадаем, што старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Юры Жадобін на сваёй першай прэс-канферэнцыі на новай пасадзе загаварыў пра апазіцыю. Адрапартаваўшы пра пайманне замежных шпіёнаў, ён заявіў, што апазіцыю ведае пайменна і ў яе ўваходзіць 1767 "дэструктыўных элементаў", але ніякай пагрозы нацыянальнай бяспецы яны не нясуць.

Апошнія навіны