У цэнтры Варшавы адкрыўся «Музэй вольнай Беларусі»
- 17.07.2022, 22:06
У музэй былі перададзеныя першыя экспанаты.
У цэнтры Варшавы 17 ліпеня пачаў працу «Музэй вольнай Беларусі». Праект рэалізаваны пры падтрымцы ўладаў Польшчы.
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі сказаў, што месца для новага музэю спэцыяльна было знойдзена ў цэнтральнай частцы польскай сталіцы. Ён падкрэсьліў важнасьць «пачуцьця супольнасьці» для беларусаў, якія вымушана жывуць за мяжой.
«Але гэта важна таксама для нас — палякаў», — дадаў дыплямат.
У музэй былі перададзеныя першыя экспанаты: бубны загінулага ў баях за Ўкраіну музыканта Васіля Грудавіка, бела-чырвона-белы сьцяг з напісанымі імёнамі ўсіх палітвязьняў аўтарства журналісткі Марыі Грыц, экспанаты ад імя акторскай трупы «Купалаўцы», Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці і іншыя.
У ім пачала працаваць выстава мастака Ігара Цішына.
Музэй у Варшаве адчынены па адрасе ul. Foksal, 11.