BE RU EN

У Бруселі прайшоў пікет салідарнасці з народамі Украіны і Беларусі

  • 16.05.2022, 18:21

Прысутныя трымалі беларускія і ўкраінскія сцягі, партрэты палітвязняў.

16 траўня на плошчы Шумана ў Брусэлі прайшоў пікет салідарнасці з народам Украіны і Беларусі, якія церпяць ад маскоўскіх акупантаў. Удзельнікі пікету выказалі сваю палітычную пазіцыю, яны лічаць, што кожная вайна і акупацыя – наступствы палітычнай абыякавасці і перавернутай ментальнасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

Агрэсія выяўляецца там, дзе баязлівасць называюць талеранцыяй – лічаць удзельнікі пікету. Прысутныя трымалі беларускія і ўкраінскія сцягі, партрэты палітвязняў Дзяніса Івашына, Мікалая Аўтуховіча ды іншых.

Удзельнікі акцыі лічаць, што пікетамі вайны не прыпыніць, але шанец застацца Чалавекам значна падвышаецца.

последние новости