BE RU EN

Таварыства беларускай школы зьліквідавалі на ягонае 100-годзьдзе

  • 17.09.2021, 16:19

Намесьніца старшыні арганiзацыi лiчыць, што гэта прызнаньне.

Вярхоўны суд на пазоў Міністэрства юстыцыі зьліквідаваў Таварыства беларускай школы (ТБШ). У незалежнай Беларусі арганізацыя мела легальны статус апошнія чвэрць стагодзьдзя і сёлета магла адзначыць 100-гадовы юбілей сваёй дзейнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».

Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч на «расправу» адрэагавала па-філязофску.

«Давайце лічыць гэта прызнаньнем. Значыць, нашы настаўнікі рабілі ўсё правільна. Аб'ектыўна кажучы, і так шмат пасьпелі за гэтыя 25 гадоў. Таму будзем лічыць, што гэта чарговы перапынак на таталітарызм, з трэцяга разу дакладна ўсё атрымаецца», — перакананая яна.

последние новости