BE RU EN

Лідэр гурта Dzieciuki прэзэнтаваў альбом «Леаніды вяртаюцца…» на вершы Караткевіча

  • 2.05.2021, 14:28

Алесь Дзянісаў рыхтаваў выхад альбому ў два этапы.

Лідэр гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзэнтаваў на Вялікдзень альбом «Леаніды вяртаюцца…». У альбом увайшлі 14 песень, напісаных на вершы Ўладзімера Караткевіча. У адрозьненьні ад папярэдняга сольнага праекту Алеся Дзянісава, створанага на вершы Алеся Чобата, тут можна будзе пачуць шэраг інструмэнтаў. Напрыклад, віялянчэль, піша Hrodna.life.

Альбом пісаўся ў два этапы. Большасьць працы музыка зрабіў яшчэ ў лютым 2020 году, астатні матэрыял дапісваў у 2021 годзе. Музыка выклаў альбом у адкрыты доступ на YouTube.

У далейшых плянах Дзянісава - запіс міні-альбому з гуртом «DZIECIUKI» і завяршэньне «даўгабуда», як ён яго называе — другого альбому гурта «Людзі на балоце».

«Гурта няма і шмат чаго ўжо ня будзе зроблена, але нават з таго, што можна зрабіць, атрымаецца неблагі матэрыял».

Таксама музыка плянуе трэці сольны альбом — ужо на вершы горадзенскіх паэтаў.

последние новости