BE RU EN

Беларускія навукоўцы атрымаюць дапамогу ў Польшчы

  • 30.11.2021, 22:25

Завяршыўся прыём заявак па праграме «Салідарныя з Беларуссю – салідарныя з навукоўцамі».

Завяршыўся прыём заявак па праграме “Салідарныя з Беларуссю – салідарныя з навукоўцамі”. Гэта працяг праекту, які быў створаны год таму з мэтаю дапамогі беларускім навукоўцам весці свабодныя навуковыя даследаванні ў Польшчы, калі такой магчымасці яны пазбаўленыя ў выніку палітычнай сітуацыі ў Беларусі, паведамляе racyja.com.

Сёлета праграмай займаецца Нацыянальнае агенцтва акадэмічнага абмену, якое гатова прафінансаваць да 20-ці стыпендый, але ўжо атрымалі 35 заявак. “Калі акажацца, што тых сродкаў, якія мы прызначылі на праграму – 2 млн. злотых, будзе недастаткова, могуць быць выдзеленыя дадатковыя фінансавыя сродкі”, – адзначылі ў агенцтве.

последние новости