BE RU EN

Мігранты працягваюць штурмаваць мяжу пры падтрымцы сілавікоў Беларусі

  • 24.11.2021, 21:00

За апошнія суткі было зафіксавана 267 спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы.

За апошнія суткі было зафіксавана 267 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. У тым ліку тры сілавыя спробы, паведамляе “Радыё Рацыя”.

„Мігранты пад наглядам беларускіх сілавікоў паводзілі сябе агрэсіўна”, – паведаміла падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Шудзялове, прэс-сакратар падляшскага падраздзялення памежнай службы маёр ацярына Здановіч:

– Аддзел памежнай службы ў Дубічах, у групе з таго боку было каля 100 чалавек. Сцэнарый, які на жаль паўтараецца кожную ноч. Агрэсіўныя паводзіны, кіданне камянямі, кавалкамі дрэва, страбаскопы, каб асляпіць супрацоўнікаў і жаўнераў, якія ахоўваюць межы нашай дзяржавы. Асобы, якім удалося прарвацца на тэрыторыю нашай краіны, былі адразу ж затрыманыя. Дваім, з той вялікай групы асобаў, была аказана медычная дапамога. Адна асоба паскардзілася на дрэнная самаадчуванне, а другая на пашкоджанне нагі.

Як паведаміла маёр Кацярына Здановіч, дзве чарговыя спробы сілавога перасячэння мяжы групамі прыблізна трыццаць і сорак чалавек мелі месца ў ваколіцах Мельніка над Бугам.

последние новости