BE RU EN

Ўладзімер Някляеў: Калі ўлада не прыслухаецца да закліку «Сыходзь», то па законе хвалі яе проста накрые пратэстам

  • 20.09.2020, 17:23

Палiтык i паэт таксама ідзе ў Маршы справядлівасьці.

Былы кандыдат у прэзыдэнты—2010 Ўладзімер Някляеў таксама ідзе ў Маршы cправядлівасьці.

Ён кажа, што ганарыцца беларусамі.

«Глядзеў БТ, і там кажуць, што хваля пратэста выдыхаецца, але мы бачым, што гэта ня так. Людзі не пагаджаюцца з хлусьнёй. Калі ўлада не прыслухаецца да закліку «Сыходзь», то па законе хвалі яе проста накрые гэтым пратэстам», - цытуе Някляева «Радыё Свабода».

последние новости