BE RU EN

Віталь Гуркоў: Не разбiць, не спынiць, не стрымаць! Жыве Беларусь!

  • 19.09.2020, 19:15

Народны чэмпiён павіншаваў беларусаў са сьвятам дзяржаўных сымбаляў.

Беларускі баксёр Віталь Гуркоў павіншаваў беларусаў са сьвятам дзяржаўных сымбаляў.

«Вiншую ўсiх беларусаў з нацыянальным сьвятам дзяржаўных сымбаляў!

19 верасьня 1991 г. бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» набылі статус дзяржаўных сымбаляў Беларусі.

Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!

Жыве Беларусь! Наша Возьме!» – напісаў Гуркоў у сваім Instagram.

последние новости