BE RU EN

Някляеў — Лукашэнку: Будучыня выйшла супраць цябе – і яна цябе там, у будучыні, бачыць не хоча!

  • 15.07.2020, 17:57

Паэт выказаўся наконт падзей 14 ліпеня.

«Лукашэнка заяўляе, што ён чвэрць стагоддзя ва ўладзе і яшчэ столькі збіраецца ў ёй заставацца не дзеля сябе, а дзеля Беларусі, «дзеля яе светлай будучыні». Без яго, маўляў, яна будзе цёмнай, — піша Уладзімір Някляеў.

Будучыня толькі тады цёмная, калі глядзець у яе заплюшчанымі ад страху вачамі. Дык расплюшчы вочы і паглядзі, дзядуля, на моладзь, на якую нацкаваў ты ўчора сваіх ланцуговых сабак. Збіваючы ў кроў хлопцаў і дзяўчат, што выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць маразму, твае цэрберы збівалі ў кроў менавіта светлую будучыню. Гэта яна, будучыня, выйшла супраць цябе – і яна цябе там, у будучыні, бачыць не хоча!

З гэтым ты нічога не зробіш. Будучыню нельга перамагчы, нельга абхітрыць яе, скіраваць дарогай у мінулае…»

последние новости